У панядзелак, 10 снежня, пацыенткі і работнікі радзільні сталі сведкамі незвычайнай цырымоніі выпіскі.

Фота: kobrincity.by.

Супрацоўнікі Пінскага пагранатрада ўрачыста сустракалі з радзільні жонку начальніка пагранзаставы «Дзівін» — капітана Вадзіма Бузука, піша інтэрнэт-партал kobrincity.by.

Па словах прадстаўнікоў пагранічнага атрада, упершыню такое мерапрыемства было праведзена некалькі гадоў таму. І зараз жонкі камандзіраў падраздзяленняў традыцыйна выходзяць з радзільняў менавіта так.

Фота: kobrincity.by.

У сям'і Бузука дзяўчынка з'явілася на свет 4 снежня. З імем для дачкі муж і жонка пакуль што не вызначыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0