Мікола Калядны. Судуманне 

Напісаная лексікай без мужчынскага і жаноцкага роду ў адзіночным ліку, аповесць малюе дзіўныя ўзаема­дачыненні і касмічныя прыгоды разумных істо­таў, паказвае цікавы фенаменальны свет бясплоцевых стварэнняў.

Алесь Бычкоўскі. Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры 

Ці чулі вы, што ўсе выдуманыя сусветы існуюць насамрэч? І не толькі існуюць, але і дапамагаюць пісьменнікам, чытачам, а найперш аматарам казак і фэнтэзі.

Ці вядома вам, што побач з намі жывуць паралельныя цывілізацыі разумных жывёл? Журналіст Тамаш Ян таксама не ведаў, пакуль не ўлупіўся галавой у пень і не трапіў у карчму «Халодныя ногі» каля могілак. Анамальныя з’явы, ваўкалакі, тагасветныя пачвары пад абліччам вабных прыгажунь ды іншае ў новым зборніку празаіка Алеся Бычкоўскага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна