Расгвардыя закупіла два аўтамабілі, аснашчаныя сістэмай комплекснага несмяротнага ўздзеяння, якая ўключае ў сябе лазерныя выпраменьвальнікі. Такая ўстаноўка можа выкарыстоўвацца для разгонаў мітынгаў з дапамогай аглушэння і асляплення парушальнікаў. Дзяжкантракт быў складзены яшчэ ў маі; цяпер увагу на яго звярнулі «Адкрытыя медыя».

Выпраменьвальнікі будуць устаноўлены на два мікрааўтобусы «Газель». Кошт кантракту складае 65,2 мільёна рублёў (каля 1 млн даляраў), ён павінен быць выкананы да канца лістапада. Кантракт выйграла кампанія «АСБ Плюс» (яна была адзіным удзельнікам конкурсу).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0