flickr.com
Міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак выступіў супраць стварэння ў ЕС структур, якія маглі б канкураваць з НАТА. У часе візіту ў Брусэль кіраўнік абароннага ведамства Польшчы падкрэсліў, што Еўрасаюз не быў створаны з мэтай стварэння сумеснай сістэмы абароны, перадае Польскае радыё.
«Для гэтага быў створаны Паўночнаатлантычны альянс. НАТА з'яўляецца сістэмай сумеснай абароны, якую неабходна ўмацоўваць і развіваць. Гэта наша агульная заданне. І ў гэтым меркаванні сыходзіцца большасць міністраў абароны ЕС», — адзначыў Марыюш Блашчак
Бачанне адзінай еўрапейскай арміі на мінулым тыдні выказала канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. На яе думку, такое фарміраванне «прадэманстравала б свету, што вайна паміж краінамі Еўропы выключана назаўжды». Паводле Ангелы Меркель, армія ЕС была б не альтэрнатывай НАТА, а дадаткам Альянсу.