Жонкай папулярнага музыканта стала мадэль і дызайнер Хэйлі Болдуін — меншая дачка акцёра Стывена Болдуіна. І хоць на здымку пара не стаіць ля алтара ў вясельных строях, подпіс да гэтай фатаграфіі адхіляе ўсе сумневы.
«Мая жонка цудоўная», — напісаў Бібер.
Раней СМІ паведамлялі пра тое, што Джасцін зрабіў Хэйлі прапанову на вечарыне ў гатэлі на Багамах. Аднак, па чутках, убачыць гэта змаглі толькі прысутныя, бо ахова папрасіла прыбраць усе мабільныя тэлефоны.
Далей былі паведамленні, што пара была заўважаная ў будынку суда ў Нью-Ёрку, дзе выдаюць пасведчання аб заключэнні шлюбу. Аднак і пасля гэтага ніякіх афіцыйных пацверджанняў ад маладых так і не было. Толькі фатаграфіі ў сацсетках.
Усе сумневы ўжо амаль канчаткова развеяліся, калі Хэйлі падала дакументы на рэгістрацыю новага таварнага знака сваёй лінейкі адзення, але ўжо з прозвішчам мужа.