Сутыкненне некалькіх грузавікоў, у тым ліку аўтамабіля расійскай юрыдычнай асобы, адбылося ў Нямеччыне, загінуў дальнабойшчык з Беларусі, паведамляе БелТА.

Відэа: Tut.by.

Паводле інфармацыі паліцыі Брандэнбурга, аварыя адбылася 14 лістапада каля 11.00 на федэральнай аўтамагістралі А2 паблізу горада Брандэнбург.

Спачатку сутыкнуліся два грузавікі (40 і 7,5 тоны). У выніку загарэўся паўпрычэп адной фуры, затым полымя ахапіла абедзве машыны. Адзін з кіроўцаў паспеў выбрацца з грузавіка, другі, беларус, — не.

Пацвярджэння ад пасольства Беларусі ў Нямеччыне пра асобу чалавека, які загінуў, пакуль што няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0