Да 47-гадовага жыхара Мазыра прыйшлі 2 сяброўкі з гарэлкай і закускай. Адна з жанчын спявала прыпеўкі. Раптам гаспадар выйшаў з пакоя, а вярнуўся ўжо з адвёрткай. Падышоў да сваёй прыяцельцы, раптам сеў на яе калені і са словамі «памры, пачвара» парнуў яе інструментам у шыю, паведамляе «Тэлеканал Мазыр».
Пацярпелая сама патэлефанавала ў міліцыю і паскардзілася на тое, што яе хацелі забіць. Неўзабаве прыехалі і праваахоўнікі, і медыкі. У крыві мужчыны выявілі больш за 4,5 праміле алкаголю.
Мужчыне пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.





