Пажылы мужчына ў лесе згубіў свайго сваяка і вырашыў вяртацца дадому адзін. Другі грыбнік падумаў, што той заблукаў, і звярнуўся ў міліцыю.

Мужчыны-сваякі з Бабруйска пайшлі ў грыбы ў раёне вёскі Ломы. Адзін з іх — пенсіянер 1937 года нараджэння, забыўся ўзяць з сабой мабільны тэлефон. Грыбнікі так захапіліся грыбамі, што згубілі адзін аднаго.

Пенсіянер не мог патэлефанаваць сваяку і вырашыў ісці дадому. А іншы мужчына доўга і беспаспяхова шукаў яго ў лесе, пачаў хвалявацца. У 16.35 ён патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што яго пажылы сваяк заблудзіўся.

На месца выехалі некалькі супрацоўнікаў РАУС, на дапамогу ім збіраліся яшчэ 10 чалавек. Міліцыя шукала пенсіянера ў лесе каля гадзіны, і беспаспяхова.

Каля 18 гадзін адзін з міліцыянераў вырашыў патэлефанаваць мужчыну на мабільны, хоць і ведаў, што той забыўся яго дома. Нечакана адказаў зніклы грыбнік. Аказалася, ён да таго часу ўжо прыйшоў дадому, на завулак Клубны, і нават не падазраваў, што яго шукаюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?