Жыхарку Барысава падазраюць у махлярстве. Яна атрымала пазыку 160 тысяч рублёў ад знаёмых нібыта на аперацыю сваяку. Аднак жанчына прыўлашчыла грошы сабе, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.
46-гадовая жанчына з Барысава распавяла, што яе сваяку тэрмінова патрэбна дарагая аперацыя за мяжой. Маліла даць ёй грошай і абяцала хутка вярнуць. Нават дала распіску, але потым цягнула час, спасылаючыся на цяжкае матэрыяльнае становішча. Знаёмыя пайшлі ў міліцыю.
Жанчына не вярнула грошы нават часткова. Пры гэтым у яе ёсць нерухомасць і дарагі аўтамабіль.
Распачалі крымінальную справу па ч.4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса, ёй пагражае ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.





