Жанчына-кіроўца ў Мінску збіла на пераходзе 10-гадовага хлопчыка, выбачылася перад ім і з'ехала. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні ДАІ

Аварыя адбылася сёння каля 7.30 на нерэгуляваным пешаходным пераходзе паблізу вул. Жыновіча, 21.

«Жанчына ехала па вул.Жыновіча ў напрамку вул.Калеснікава, яна збіла 10-гадовага хлопчыка, які пераходзіў дарогу разам з 12-гадовай сястрой. Пасля ДТЗ кіроўца не паведаміла пра яго ў міліцыю і пакінула месца здарэння», — паінфармавалі ў ДАІ. Дзеці ўжо дома распавялі бацькам аб тым, што адбылося.

Хлопчык быў шпіталізаваны з закрытай траўмай жывата і ўдарам.

Дзеці расказалі, што за рулём знаходзілася бландынка з валасамі да плячэй, у акулярах. Яна пасля наезду выйшла з аўтамабіля, выбачылася і з'ехала. Дзеці запомнілі некаторыя прыкметы аўто — мяркуецца, што гэта легкавік з храмаванымі накладкамі на дзвярных ручках. На пярэднім пасажырскім сядзенні знаходзіўся чалавек. Капот машыны быў дрэнна ачышчаны ад снегу. Колер аўто ўдакладняецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0