life:) адкрыў USSD-нумары для дабрачыннай дапамогі. Дзякуючы гэтай паслузе ў абанентаў мабільнага аператара з'явілася магчымасць ўсяго за два клікі падтрымаць дабрачынныя і валанцёрскія арганізацыі, сацыяльныя платформы.
Пералічыць сродкі на карысць адной з арганізацый можна двума спосабамі: набраць на сваім тэлефоне *222# і абраць са спісу меню нумар арганізацыі, на карысць якой будзе здзейснены плацеж. Ці набраць на сваім смартфоне адзін з адмысловых кароткіх кодаў:
Беларускі дзіцячы хоспіс — *222*1#
«БлагоДарім» — *222*2#
«SOS — Дзіцячыя вёскі» — *222*3#
Магілёўскі дзіцячы хоспіс — *222*4#
Цэнтр дапамогі аўтычным дзецям — *222*6#
«ЮніХэлп» — *222*7#
Дабрачынны фонд «Шанс» — *222*8#
Сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр ПОРА» — *222*11#
Установа «ІмёныМедыя» — *222*12#
Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» — *222*13#
Цэнтр дапамогі жыццю — *222*14#
Пры любым спосабе пералічэння сродкаў сэрвіс прапануе абанентам выбраць суму ахвяравання: 1,2 ці 5 беларускіх рублёў, дадаткова спісваецца камісія — 4,5% ад сумы пераводу.
Ахвяраваць на дабрачыннасць могуць абаненты ўсіх тарыфных планаў life:) для фізічных асоб, акрамя тарыфу Свабодны life:) USSD-запыты меню *222# не тарыфікуюцца. Больш падрабязна пра паслугу можна даведацца тут.





