13 лістапада трое мужчын, 44, 53 і 55 гадоў, усе жыхары Брэсцкага раёна, у лесе ля вёскі Івахнавічы Брэсцкага раёна застрэлілі зубра, паведамляе сайт СК па Брэсцкай вобласці.
Следчыя распачалі крымінальную справу па ч.4 арт. 282 (незаконнае паляванне) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазраваныя затрыманыя.





