У вечаровым выпуску тэлешоу «Дом-2» 12 лістапада паказалі 27-гадовага музыку Віталя Варанко. Ён прыйшоў, каб знайсці «сапраўднае каханне», перадае intex-press.by.

На пытанне тэлевядучай, навошта «ўлюбёны музыкант Лукашэнкі» прыйшоў на тэлепраект, малады чалавек адказаў, што хоча будаваць адносіны з 23-гадовай Ірынай Пінчук і «ратаваць удзельнікаў ад дрэннага настрою».

Віталь Варанко патлумачыў, што ў звычайным жыцці часта гастраляваў, таму не мог ні з кім пабудаваць адносіны.

— Я ўвесь час пераязджаю, мяне ўвесь час атачаюць нейкія дзяўчаты. Гэта складана, і не кожны зразумее. Таму, думаю, мне падыдзе медыйны чалавек, — растлумачыў вядучай Віталь.

Дзяўчына, да якой прыйшоў Віталь, палічыла хлопца няшчырым і няўважлівым, але, нягледзячы на гэта, удзельнікі вырашылі пакінуць яго на тэлепраекце. Праз тыдзень будзе галасаванне, дзе героі телэбудаўніцтва будуць вырашаць, каго выгнаць. Ці застанецца Віталь на праекце, пакуль невядома.

Віталь Варонко — лаўрэат і пераможца шматлікіх міжнародных конкурсаў баяністаў. Музыка некалькі разоў удзельнічаў у беларускім адборачным туры «Еўрабачанне», выступаў на праектах «Голас» у некалькіх краінах і пабываў на шоу Britain’s Got Talent.

Нядаўна Варанко прадэманстраваў Лукашэнку магчымасці баяна-сінтэзатара беларускай вытворчасці, яны нават заспявалі разам. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна