30 снежня а 18.00 маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў пабачыць Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады ў Мінску. Гэтым разам — у новай версіі казкі «Як літара Ў уратавала Каляды».

«Пачакайце, — скажаце вы. — Летась жа была казка з дакладна такой назвай!» Так, назва засталася, але новая казка будзе істотна адрознівацца ад мінулагодняй, кажуць стваральнікі цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і Кацярына Поцюс: «Яська і Янінка будуць, як і летась, збіраць у Чароўным Бары чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ. Нагадаем, калі яны не будуць сабраныя — Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе бясконцай. Перашкаджаць дзецям будзе багіня зімы Марана, а дапаможа чароўная Літара Ў нескладовае».

Квіткі на спектакль можна набыць анлайн.

І дадатковая калядная прапанова ад арганізатараў:

у часе імпрэзы можна будзе набыць кампакт-дыск з дзевяццю песнямі з цыклу казак аб прыгодах Літары Ў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0