Фота з сайта Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску.
У нядзелю, 4 лістапада, а 14-й гадзіне на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Курапаты адбудзецца памінальнае богаслужэнне ў памяць усіх нявінна забітых у час ганенняў на духавенства і вернікаў, а таксама да Дня ўсеагульнага памінання спачылых.
Паніхіду ўзначаліць іерэй Адрыян Латушка, настаяцель Успенскага прыхода в. Цна Мінскага р-на, клірык Петра-Паўлаўскага сабора. Месца збору — цэнтр мемарыяльнага комплексу, каля трох крыжоў.
Мерапрыемства ўзгоднена з мясцовымі ўладамі.