Заслужаны трэнер Беларусі Уладзімір Крыкуноў, што ўзначальвае маскоўскае «Дынама», якое перамагло сёння мінскіх аднаклубнікаў (3:1), падзяліўся сваімі думкамі пра праблемы мінчукоў.

Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

Фота: Вадзім Заміроўскі, Tut.by.

— Сем паражэнняў запар — гэта звычайная справа. У кожнай камандзе бываюць спады. У маёй трэнерскай кар'еры такое неаднаразова здаралася. Напэўна, многія з вас яшчэ не нарадзіліся, калі я быў галоўным трэнерам. Пытанне ў тым, як выйсці з такой сітуацыі? Думаю, у «Дынама» ёсць такія магчымасці. Не трэба адразу рабіць высновы. Няправільна, калі трэнера прыбіраюць пасля першай памылкі, у якой, можа, не ён і вінаваты. Лёгка рабіць высновы людзям, якія ні за што не адказваюць.

Праз некалькі хвілін, калі Дуайера пыталі пра праблемы клуба, Крыкуноў дадаў:

— Хакеем павінны кіраваць хакеісты, а не генералы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?