З пачатку года на Гродзеншчыне пабывалі больш за 68 тысяч замежных бязвізавых турыстаў. Іх прынялі гасцініцы, санаторыі, аграсядзібы, дамы паляўнічых і прыватныя апартаменты ў Гродне, піша «Гродзенская праўда».
Грамадзян Літвы сярод падарожнікаў звыш 60%. На другім месцы палякі, далей латышы і немцы, але былі госці і з Кувейта, Сэнт-Люсіі, Гватэмалы, Тайланду, Сінгапура, Інданезіі, Тайваня, Новай Зеландыі. У гродзенскіх турфірмах падкрэсліваюць, што на турыстычную актыўнасць уплывае і камфортнае надвор’е.
— На мінулым тыдні ў рэгіёне быў устаноўлены чарговы рэкорд — у Гродне і Гродзенскім раёне пабывалі 2600 замежных бязвізавых турыстаў, — дадалі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.





