Падчас вайсковых вучэнняў ва Украіне ўпаў самалёт Су-27 з двума лётчыкамі на борце, гаворыцца ў паведамленні Генеральнага штаба.

Паводле «Украінскага мілітарнага партала», упаў знішчальнік Су-27 УБ з бартавым нумарам 70 і серыйным нумарам: 96310424040.

Каля вёскі Пагурцы ў Вінніцкай вобласці былі знойдзены абломкі самалёта і целы двух лётчыкаў.

Здарэнне адбылося падчас шматнацыянальных вучэнняў «Чыстае неба — 2018», у рамках якіх спецыялісты пошукава-выратавальнага забеспячэння Узброеных Сіл Украіны сумесна з вайскоўцамі з ЗША і Даніі практычна адпрацоўваюць пытанні пошуку, аказання дапамогі і эвакуацыі экіпажаў, якія церпяць бедства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0