У Брэсце ў аўторак таксама прайшлі суды над удзельнікамі акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, што адбылася 14 кастрычніка, піша Радыё Свабода.
Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў атрымалі па пяць сутак адміністрацыйнага арышту.
Аднак пасьля выракаў блогераў не забралі адбываць пакаранне, яны на свабодзе.
«Мы пайшлі да галоўнага суддзі, і ён нам сказаў, што можам ісці, — калі нас забраць, вырашаць іншыя органы. А справа ўся ў тым, што перад судом нам на пятніцу выдадзеныя позвы ў міліцыю. Мы прыйдзем у Ленінскі РАУС, і нас да панядзелка садзяць. Такім чынам, на плошчу ў нядзелю не выйдзем. Выходзіць, што ў любы момант яны могуць прыйсці і сказаць, хадзем, пара адбываць пакаранне», — апавёў Аляксандар Кабанаў.
Напярэдадні 5 сутак арышту за ўдзел у той жа акцыі атрымаў і палітык Мікола Статкевіч. Яшчэ 7 чалавек былі пакараныя штрафамі.





