У Марока цягнік сышоў з рэек: 10 чалавек загінулі, 90 параненыя
Пасажырскі цягнік сышоў з рэек у Марока, загінулі 10 чалавек, каля 90 параненыя, паведамляецца на старонцы ў Twitter навінавага канала Sky News Arabia. Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад сталіцы Марока Рабата. Прычыны аварыі пакуль не паведамляюцца.