Адшукваецца малады мужчына, які на вул. Ангарскай дэманстраваў мінакам палавыя органы, паведамілі «Мінск-Навінам» у Заводскім РУУС.
— Па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганскіх дзеянняў адшукваецца мужчына, які 8 кастрычніка каля 18:50, знаходзячыся паблізу дома № 5, корп. 3, на вул. Ангарскай, дэманстраваў свае палавыя органы мінакам, — распавяла афіцыйны прадстаўнік Заводскага РУУС Вольга Стральчонак.
Прыкметы: на выгляд 25-30 гадоў, сярэдняга целаскладу. На ім былі цёмная шапка, куртка ў палоску бел-шэрага колеру, бірузовыя штаны, красоўкі чорна-белага колеру.





