Лідчаніна, які пужаў пенсіянерак самаробнай бомбай, прысудзілі да 1,5 года «хіміі», паведамляе БелТА.

У канцы жніўня п'яны мужчына змайстраваў прадмет, падобны на выбухоўку, паклаў яго на лаўку побач з суседкамі-пенсіянеркамі і паабяцаў прывесці яго ў дзеянне. Імітаваў прывядзенне ў дзеянне сваёй «бомбы» «падрыўнік» з дапамогай пульта ад дзіцячай цацкі. Мужчыну прызналі вінаватым. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна