Медтэх-стартап з Беларусі Deep Dee увайшоў у шорт-ліст прэстыжнай міжнароднай прэміі Aspirin: Social Innovation Award 2018 з прызавым фондам €100 тысяч, паведамляе dev.by.

Каманда Deep Dee працуе на стыку медыцынскай тэхнікі і штучнага інтэлекту і стварае механізм ранняй дыягностыкі хвароб па фатаграфіях вочнага дна. Алгарытмы ўжо могуць распазнаваць цукровы дыябет, у планах у прадпрымальнікаў — навучыцца «бачыць» і іншыя захворванні.

«Калі мы атрымаем падтрымку людзей і выйграем прэмію, каманда атрымае магчымасць хутчэй запусціць праект у тых месцах, дзе доступ да прафесійнай медыцыны абмежаваны, і дзе гэта патрабуецца ў першую чаргу дзецям. Напрыклад, у афрыканскіх рэгіёнах, — распавёў тэхнічны кіраўнік праекта Аляксей Кузьмянкоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна