Рада дырэктараў Балгарскага нацыянальнага тэлебачання (БНТ) прыняла рашэнне адмовіцца ад удзелу ў «Еўрабачанні», які адбудзецца ў маі 2019 года ў Тэль-Авіве. Пра гэта паведаміла ТАСС, спасылаючыся на прэс-службу тэлекампаніі.

У заяве БНТ адзначаецца, што гэтае рашэнне «прынята ў сувязі з неабходнасцю аптымізацыі публічных выдаткаў».

У апошнія два гады пры падрыхтоўцы балгарскіх выканаўцаў да «Еўрабачання» тэлекампанія звярталіся па дапамогу да партнёраў — прадзюсарскіх цэнтраў або прафесійных каманд, якія бралі ўдзел у фінансаванні. Як адзначыла кіраўніцтва Балгарскага нацыянальнага тэлебачання, траты на падрыхтоўку ўдзельніка, прадзюсаванне песні, сцэнічнае шоу, стварэнне тэлевізійнага кліпа і ўдзел у конкурсных мерапрыемствах значна перавышаюць выдаткі, на якія можа пайсці грамадскае тэлебачанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0