Ранкам 15 кастрычніка абаронцы Курапатаў пабачылі, што ва ўрочышчы працуе тэхніка. Бульдозер раскапаў траншэю каля 12 метраў у даўжыню, пра гэта «НН» паведаміў каардынатар абароны Павел Севярынец.

Фота Арсенія Дзядка.

Фота Арсенія Дзядка.

«Машыны працуюць проста пад крыжамі. Гэта жах, што робіцца. Усе работы павінны адбывацца выключна пад рыдлёўку, бо гэта ахоўваемая тэрыторыя», — адзначае Севярынец.

Траншэю выкапалі для зліву вады з кальцавой дарогі. За працы адказвае Бараўлянскі спецлясгас. На месцы працуе таксама трактар і МАЗ.

Заўтра ў Курапатах павінна пачацца праца археолагаў. У хуткім часе ва ўрочышчы мусіць паўстаць дзяржаўны помнік.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?