Замаразкі да мінус 2 градусаў прагназуюцца месцамі ў Беларусі 15 кастрычніка, паведамляе БелТА.

У панядзелак чакаецца невялікая воблачнасць, будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы туман. Вецер паўднёва-ўсходні: ноччу слабы, днём слабы з узмацненнем да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі да нуля — мінус 2 градусаў. У сярэдзіне дня будзе 14-20 градусаў цяпла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0