Актывістка Ганна Шапуцька апублікавала ў фэйсбуку відэа з удзелам вядомага беларускага футбаліста Вячаслава Глеба і яго жонкі Вольгі. Сямейная пара прыехала ва ўстанову «Паедзем, паядзім», і ў яе здарыўся канфлікт з актывістамі з курапацкай варты. Вячаслаў і Вольга Глеб крытыкавалі дзеянні актывістаў, а ў канцы відэа Вольга Глеб кінула ў аднаго з актывістаў свае сурвэткі і з усмешкай на твары паказала сярэдні палец.

Таксама Вольга Глеб прадэманстравала ў сваім інстаграме фотаздымкі з «Паедзем, паядзім». Пазней яна выдаліла фатаграфію, аднак яе скрыншот захаваўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0