Дональд Трамп падзяліўся думкамі наконт мер у адказ у сувязі з магчымым забойствам у консульстве Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле аўтара Washington Post Джамаля Хашогі. Каментуючы прапанову разарваць здзелкі па продажы зброі Эр-Рыяду, кіраўнік Белага дома заявіў, што ў гэтым выпадку ЗША толькі пакараюць самі сябе, паведамляе агенцтва Reuters.

Як лічыць Трамп, гэтая ідэя дурная, таму што месца ЗША неадкладна зоймуць Расія і Кітай, якія як раз выйграюць ад усёй гэтай гісторыі.

Трамп заявіў, што кіраўніцтва Саудаўскай Аравіі заслугоўвае суровага пакарання ў тым выпадку, калі высветліцца, што Хашогі сапраўды быў забіты. «Ніхто насамрэч не ведае, што там адбылося. Мы вельмі ўважліва за гэтым назіраем. І мы будзем вельмі незадаволеныя, калі высветліцца, што ўсё так і ёсць», — сказаў Трамп.

Хашогі, які сам сябе называў добраахвотным выгнанцам і праціўнікам цяперашняга рэжыму ў Саудаўскай Аравіі, 2 кастрычніка зайшоў у консульства сваёй краіны ў Стамбуле, каб атрымаць дакументы для будучага вяселля. З таго часу яго ніхто не бачыў.

Як паведамляла Washington Post, турэцкія ўлады заявілі, што ў іх ёсць даныя аб тым, што адразу пасля ўваходу ў будынак Хашогі быў затрыманы супрацоўнікамі спецслужб Саудаўскай Аравіі, а пазней забіты.

Чытайце таксама: СМІ: Саудаўскага апазіцыйнага журналіста забілі і расчлянілі ў консульстве яго краіны ў Турцыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0