Вялікабрытанія адмаўляецца выдаваць візы расійскім дыпламатам, паскардзіўся пасол Расіі ў Лондане Аляксандр Якавенка, паведамляе «Эхо Москвы».

З-за гэтага дыпмісія мае праблемы з персаналам. Праца пасольства знаходзіцца ў цяжкім становішчы, цяпер тут засталося з дзясятак чалавек, дадаў Якавенка. Лондан выслаў 23 расійскіх дыпламатаў пасля замаху ў Солсберы на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачку. Брытанскія ўлады абвінавачваюць у гэтым расійскую ваенную разведку, Масква абвінавачванні абвяргае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0