Жыхар Мехіка адмовіўся аддаць трох львоў, якія жывуць у яго дома на тэрасе, піша bbc.com.

Федэральныя інспектары па абароне навакольнага асяроддзя кажуць, што сям'ю звяроў неабходна перавезці ў іншае месца для забеспячэння адпаведнага нагляду за імі.

Рык львоў выклікае неспакой у жыхароў шчыльна забудаванай мясцовасці ў сталіцы Мексікі.

Па дадзеных мясцовых СМІ, суседзі скардзіліся на львоў у сацыяльных сетках.

Амар Радрыгес кажа, што ён трымае львоў, бо хоча, каб яго ўнукі мелі магчымасць убачыць рэдкі белы від, паведамляе выданне El Universal.

«Я ведаю, што гэта, магчыма, і не найлепшыя ўмовы, - сказаў спадар Радрыгес агенцтву AFP. — Найлепшыя ўмовы, каб трымаць льва, былі б у афрыканскай саване, дзе ён можа свабодна бегаць, але вы ж разумееце …»

Ён кажа, што трымаў львоў на працягу 20 гадоў, і мае адпаведныя дакументы ад федэральнага агенцтва абароны навакольнага асяроддзя Profepa.

Аднак, улады заяўляюць, што спадар Радрыгес не прадаставіў адпаведных дакументаў, а ўмовы жыцця свойскіх львоў не з'яўляюцца здавальняючымі.

Радрыгесу загадалі дазволіць інспектарам наведаць яго дом у раёне Калонія Астурыяс ў пятніцу або справу перададуць генеральнаму пракурору. Яго таксама папрасілі паказаць дакументы аб паходжанні львоў.

Неспакой вырас пасля таго, як свойскі леў напаў на мужчыну ў горадзе С'юдад-Хуарэс на поўначы краіны. Сайт навін Milenio паведамляе, што яго ўласнік прыехаў дадому п'яны і крычаў на драпежніка.

Ільвіца ў адказ пакусала яго. Укусы былі глыбінёй да 10 см.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0