5-6 лістапада ў Мінску ў DoubleTree by Hilton (пр-т Пераможцаў, 9) адбудзецца чарговы «Кастрычніцкі эканамічны форум».

Сярод дакладчыкаў на форуме будуць намеснік генеральнага дырэктара СГА Алан Вулф, прэзідэнт Савета дырэктараў CASE (Польшча) Пшэмыслаў Кавальскі, першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка, рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен, пастаянны каардынатар ААН / пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі, кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын і іншыя.

5 лістапада будуць абмяркоўваць глабальны кантэкст: «Дзіўны новы свет».

Як глабальныя і рэгіянальныя гандлёвыя дамовы адказваюць на выклікі? Якія наступствы гэтых гандлёвых шокаў для рэгіёна? Наколькі ўразлівая Беларусь?

Рэгістрацыя і кава

11:30-13:00

Адкрыццё канферэнцыі

13:00-14:00

Свабодны гандаль навекі? Крызіс даверу, крызіс інстытутаў і ўрокі для малых адкрытых эканомік

14:00-15:00

Кава

15:30-16:00

Абрысы IT-краіны: Да якой будучыні мы рухаемся

16:00-17:00

Выклікі для ўстойлівага развіцця: у пошуках адказаў

17:00-18:30

6 лістапада будуць абмяркоўваць лакальныя рашэнні: «Новыя рэформы на парадку дня».

Беларускі сярэдні клас расце, а эканоміка аднаўляецца, хоць пра ўстойлівы рост казаць яшчэ вельмі рана. З аднаго боку, бягучы рахунак практычна збалансаваны, з іншага — міжнародная інвестыцыйная пазіцыя дае мала падстаў для аптымізму. З аднаго боку, інфляцыя на рэкордна нізкім узроўні, давер да нацыянальнай валюты высокі як ніколі за апошнія 10 гадоў, што спрыяе аднаўленню інвестыцый у прыватным сектары; з іншага — прыватны сектар кажа пра новыя бар'еры для развіцця.

Рэгістрацыя і кава

9:00-10:00

Адкрыццё другога дня канферэнцыі

10:00-11:00

Рэформы як агульнае дабро? Агляд меркаванняў стэйкхолдараў

11:00-12:30

Кава

12:30-13:15

Канкурэнцыя для канкурэнтаздольнасці: роўныя ўмовы і эфектыўныя рынкі

13:15-14:45

Кава

14:45-15:30

Крохкая макраэканамічная раўнавага: ідэальная палітыка супраць ідэальнага шторму

15:30-17:00

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0