У Нямеччыне загарэўся высакахуткасны цягнік ICE, які рухаўся з Кёльна ў Мюнхен, усе пасажыры эвакуяваныя. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні чыгуначнага аператара Deutsche Bahn.

У цягніку знаходзіліся 510 пасажыраў, ніхто з іх не пацярпеў. У выніку здарэння згарэлі два вагоны. Пасля пажару высакахуткасную дарогу паміж Кёльнам і Франкфуртам перакрылі. Удакладняецца, што ў сувязі з гэтым цягнікі будуць ехаць па аб'язной дарозе, і час паездкі павялічыцца прыкладна на 80 хвілін. Прычыны пажару высвятляюцца.

Як піша газета Bild, пах дыму адчуў паліцэйскі, які ішоў па цягніку, і актываваў пажарную сістэму, дзякуючы чаму ўдалося пазбегнуць ахвяр. Па дадзеных выдання, пяць чалавек атрымалі лёгкія траўмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?