Да нядаўняга часу горад Магілёў устойліва асацыяваўся з савецкай правінцыяй. «Лёва з Магiлёва», — жартаўліва звярталіся да жыхароў горада. Але метамарфозы, якія адбыліся з горадам на працягу апошняга дзесяцігоддзя, уражваюць. На сённяшні дзень Магілёў стаў адным з самых цікавых аб'ектаў беларускага турызму. Наведаць яго запрашае фонд «Краіна замкаў». У дадатак удзельнікі экскурсіі змогуць прагуляцца па старажытным Мсціславе і наведаць Успенскі манастыр у Пустынках.

У Магілёве госці змогуць убачыць адноўленую ратушу XVIII стагоддзя, у якой размясціўся музей, забудову вуліцы Леніна XVIII— п. ХХ стагоддзя, унікальныя Свята-Мікольскую царкву XVII стагоддзя і касцёл Св. Станіслава XVIII стагоддзя з дзівоснымі роспісамі.

Далейшая дарога — на ўсход, да старадаўняга Мсціслава.

У свой час ён быў і цэнтрам удзельнага княства, і ваяводскім цэнтрам у складзе Вялікага Княства Літоўскага. У выніку ваенных ліхалеццяў сярэдзіны XVII стагоддзя горад абязлюднеў, пальму першынства ў Падняпроўі перахапіў суседні Магілёў. Аб былой велічы Мсціслава кажуць храмы: старадаўні кармеліцкі касцёл XVII стагоддзя, што пад замкавымі валамі, езуіцкая святыня ў цэнтры горада. Выдатныя віды адкрываюцца з мсціслаўскага замчышча.

За дзесяць кіламетраў ад Мсціслава і за пяцьсот метраў ад расійскай мяжы размясціўся старадаўні Пустынкаўскі манастыр, вядомы яшчэ з пачатку XV стагоддзя. Першая згадка пра святыню звязана з цудоўным вылячэннем князя Лугвена, сына вялікага князя літоўскага Альгерда.

Кожны дзень сюды прыязджаюць паломнікі, каб дакрануцца да святыні.

Запісацца ў вандроўку па старых ваяводскіх цэнтрах Падняпроўя можна, патэлефанаваўшы:

(17) 203-69-70

(17) 226-03-02

(29) 682-58-07

(29) 772-77-58

Болей інфармацыі — на сайце www.zamak.by.

Фонд «Краіна замкаў». УНП 690382807

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0