pixabay.com
Палёты з 29 кастрычніка будуць рабіцца два разы на тыдзень — у панядзелак і пятніцу.
«Мы лічым, што гэты маршрут будзе папулярным як у дзелавых людзей, так і ў турыстаў», — заявіў раней менеджар па карпаратыўных камунікацыях Wizz Air Андраш Рада.
У лістападзе з Вільні самалёт будзе вылятаць у 18.15. Прылёт у Львоў у 19.30. Вылет са Львова ў 20:00, а прылёт у сталіцу Літвы ў 21.15.
Білеты ў два бакі, напрыклад на 26 і 30 лістапада, каштуюць ад 40 еўра.





