9 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе разглядалася апеляцыя Змітра Галко, паведамляе Еўрарадыё.
Галко прасіў адмяніць прысуд і накіраваць справу на новы разгляд.
Яго адвакатка кажа, што немагчыма пагадзіцца з прысудам, бо шмат што ў справе журналіста не адпавядае рэчаіснасці. Таксама яна сцвярджае, што абмежаванне волі — гэта занадта жорсткае пакаранне ў дадзеным выпадку, бо Галко павінен гадаваць двух непаўналетніх дзяцей і даглядаць маці сталага веку.
Аднак, паводле суда, прысуд быў пакінуты без зменаў
Як журналіста Змітра Галко асудзілі на 4 гады «хіміі» — рэпартаж з працэсу





