Падрабязнасці трагічнага здарэння распавялі на тэлеканале ««Мазыр».
Кампанія з трох мужчын і адной жанчыны выпівала ў кватэры ў Мазыры. Два разы бегалі па алкаголь.
У нейкі момант гаспадар кватэры выйшаў на вуліцу, а жанчына — на кухню.
Двое мужчын, якія засталіся ў кватэры, пасварыліся. Схапілі нажы. Адзін ударыў свайго сябра нажом у грудзі.
Тут вярнуўся гаспадар. Ён не стаў разбірацца, што адбываецца, а проста выставіў сяброў за дзверы.
Пазней суседка заўважыла, што ў пад’ездзе на лесвіцы ляжыць акрываўлены труп, а побач з ім спіць мужчына. Высветлілася, што п’яны забойца проста заснуў побач са сваім сябрам, які ў той момант сцякаў крывёю.





