25 верасня жыхар Бярозы на электрычцы «Брэст — Баранавічы» ехаў у госці да жанчыны, вёз ёй прэзент — каробку цукерак. Ён быў нецвярозы і па дарозе заснуў, падклаўшы цукеркі пад галаву. Прачнуўся на станцыі «Баранавічы-Палескія».

Цукерак на сядзенні не было. Знік у мужчыны і мабільны тэлефон. Таму з цягніка ён адразу пайшоў у міліцыю. Агульная страта склала 364,5 рубля.

Выкрадальніка знайшлі дзякуючы званку са скрадзенага тэлефона. Супраць яго распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 205 КК Беларусі («Крадзеж»). Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Тэлефон у злодзея канфіскавалі, а вось цукеркі ён паспеў з'есці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?