7 кастрычніка загарэўся лясгас у Хойніках. Калі на месца прыехалі падраздзяленні МНС, гарэў стужачны транспарцёр для падавання лесаматэрыялу ў цэх.

Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агонь знішчыў 30 пагонных метраў транспарцёра, пашкоджаны дах цэха на плошчы 10 квадратных метраў, пашкоджаны штабель круглага лесу памерамі 6х30 метраў на ўсёй плошчы. Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій — падпал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0