У Беларусі з 7 кастрычніка змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе прэс-служба канцэрна «Белнафтахім».

Цана паліва на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь змяняецца на 1 капейку. Цана бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,38 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,46 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,67 рубля, дызпаліва — 1, 46 рубля.

У канцэрне «Белнафтахім» патлумачылі, што паэтапнае павышэнне цэн на аўтамабільнае паліва вядзецца з улікам росту цаны на нафту, у мэтах кампенсацыі паышэння выдаткаў НПЗ на набыццё вуглевадароднай сыравіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0