У Лас-Вегасе Конар Макгрэгар і Хабіб Нурмагамедаў ледзь не пабіліся на цырымоніі ўзважвання падчас турніру UFC 229.

Пад час дуэлі поглядаў, калі спартсмены стаялі адзін насупраць аднаго ў стойцы, Макгрэгар ударыў Нурмагамедава па руцэ і паспрабаваў ударыць саперніка нагой. Члены каманд разнялі байцоў і не далі ім развязаць паўнавартасную бойку, піша РБК.

Бой паміж Нурмагамедавым і Макгрэгарам адбудзецца ў Лас-Вегасе 6 кастрычніка (па мінскім часе паядынак пачнецца 7 кастрычніка г. а 5-й раніцы). Гэта будзе бой за пояс чэмпіёна UFC у лёгкай вазе. Пакуль што чэмпіёнскі тытул належыць Нурмагамедаву.

Узважванне перад боем паказала, што Нурмагамедаў і Макгрэгар ўклаліся ў норму лёгкай вагі. Расійскі баец важыць 70,3 кг, а ірландзец — 70,1 кг.

Усяго за кар'еру ў UFC расіянін Нурмагамедаў правёў 26 паядынкаў і перамог 26 разоў.

Макгрэгар за кар'еру ў змешаных адзінаборствах правёў 24 баі і 21 раз перамог. Першы тытул чэмпіёна UFC ірландзец заваяваў у 2015 годзе. Пазней ён стаў першым байцом у гісторыі, які здолеў стаць уладальнікам двух чэмпіёнскіх паясоў адначасова ў розных вагавых катэгорыях. У канца 2016 года Макгрэгар прыпыніў кар'еру ў UFC для падрыхтоўкі да баксёрскага паядынку супраць Флойда Мейвезера і пазбавіўся абодвух тытулаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0