Расійскія ЗРК С-300, якія Масква перадала Дамаску, не змогуць засячы знішчальнікі F-35, заявіў міністр рэгіянальнага супрацоўніцтва Ізраіля Цахі Ханегбі, перадае Haaretz.
Фота: Wikimedia Commons.
«Ведаеце, у нас ёсць стэлс-знішчальнікі, найлепшыя самалёты ў свеце. Гэтыя батарэі [С-300] не здольныя нават засячы іх», — сказаў ён.
Першыя F-35 паступілі ў Ізраіль у 2017 годзе.
Расія прыняла рашэнне перадаць Сірыі С-300 пасля таго, як сірыйскія вайскоўцы збілі расійскі Іл-20, у выніку чаго загінулі 15 вайскоўцаў.





