3 кастрычніка ў вёсцы Клімаўка Гомельскага раёна мужчына разбіў шкло сельскага клуба і падпаліў яго. Мясцовым жыхарам удалося лакалізаваць пажар — пацярпела толькі чытальная зала.
Міліцыянеры прыехалі на месца здарэння, агледзелі яго і пачалі апытанне сведак і жыхароў навакольных дамоў. На наступны дзень ім удалося высветліць асобу падазраванага. Ім аказаўся 28-гадовы жыхар Цагельні.
Прычынай падпалу стала непрыязнасць падазраванага да ўласнай цешчы, якая працуе загадчыцай сельскага клуба. Падпальшчык у момант злачынства быў п'яным.
«Герастрату» з Цагельні пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі да пяці гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.





