Упаўнаважаны па правах чалавека ва Украіне Людміла Дзянісава пацвердзіла, што ўкраінскі рэжысёр, палітвязень Крамля Алег Сянцоў спыніў галадоўку.
«Алег Сянцоў спыніў галадоўку. Гэта азначае, што ён у крытычным стане, практычна за мяжой», — напісала амбудсмен.
Паводле яе слоў, у Расіі выключна на словах, без медыцынскіх даведак запэўнівалі, што стан яго здароўя здавальняючы, але гэта няпраўда.
Яна адзначыла, што выхад з галадоўкі — працэс больш складаны і страшны, чым само галаданне.
Амбудсмен заклікала Расію захаваць жыццё Сянцову.
Яна патрабуе, каб яму далі найлепшых незалежных медыцынскіх спецыялістаў, якія правядуць яго поўны медыцынскі агляд.





