Курс амерыканскай валюты павышаецца дзясятыя таргі запар з 2,0788 рубля. Сёння, 5 кастрычніка, даляр вырас на 0,0048 да 2,1556 беларускага.
Максімум даляра ў гэтым годзе быў на таргах 12 верасня — 2,1681. Пасля чаго рубель стаў умацоўвацца.
Еўра вырас на 0,0083 да 2,4791.
Расійскі рубель патаннеў на 0,0116 да 3,2386 беларускага за 100 адзінак.





