Здавалася, яшчэ крыху — і гандаль цалкам пачне пераходзіць у анлайн дзякуючы гігантам інтэрнэт-бізнесу. Але апошнім часам назіраецца і адваротная тэндэнцыя. Надоечы ў нью-ёркскім раёне Соха адчынілася крама Amazon 4-star. У ёй прадаюцца тавары, якім кліенты паставілі найбольшую колькасць лайкаў на сайце гэтай буйной міжнароднай гандлёвай пляцоўкі. Тут можна набыць рэчы ад батарэек, плюшавых цацак і фітнэс-трэкераў да квадракоптэраў ды ноўтбукаў.

Фота: Amazon.com

Фота: Amazon.com

Хоць крама і знаходзіцца ў «афлайне», то бок у рэальным свеце, у пэўным сэнсе яна арганізавана па анлайнавым прынцыпе. Па-першае, тут немагчыма расплаціцца гатоўкай — прымаюцца толькі карткі.

Усе цэны абнаўляюцца ў рэжыме рэальнага часу.

Асартымент раскладзены паводле алгарытмаў Amazon, якія базуюцца на агромністым масіве дадзеных пра пакупніцкія звычкі ды ўпадабанні. Вось чаму асобнае месца займаюць тавары, якія, па статыстыцы, часцяком купляюць у гэтай частцы Нью-Ёрку — такія, напрыклад, як адмысловы блендар за $60 і раман-трылогія «Шалёна заможныя азіяты». Кожны тавар мае два цэннікі — адзін звычайны і другі са зніжкай для карыстальнікаў адмысловага сервісу Amazon Prime, а таксама падборку пакупніцкіх водгукаў з сайту кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?