Уладзімір Грозаў у судзе. Фота: Tut.by.

Чытайце таксама:

Экс-кіраўніка выдавецтва Экзархата прысудзілі да 7 гадоў калоніі, хоць мітрапаліт Павел прасіў адпусціць яго

Як мітрапаліта Паўла дапытвалі ў судзе РЭПАРТАЖ

Уладзімір Грозаў: Мітрапаліт Павел публічна паабяцаў мяне пасадзіць

Публіцыст упэўнены, што Грозаў абсалютна невінаваты, а справа мае палітычны характар, і за ёй стаіць вайна супраць РПЦ і так званага «рускага свету» ў Беларусі.

На яго думку, з прыходам да ўлады Лукашэнкі, адносіны паміж беларускай дзяржавай і праваслаўнай царквой выйшлі на ўзровень, пра які ў іншых постсавецкіх краінах не маглі і марыць. У Беларусі быў прыняты Закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях, які прызнае «вызначальную ролю праваслаўнай царквы ў гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа».

Не ў апошнюю чаргу ўсё гэта адбывалася і дзякуючы мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту, лічыць Філіповіч. Публіцыст хваліць Філарэта, лічыць, што той «любіў Царкву, любіў беларускі народ і ўклаў душу ў яго духоўнае адраджэнне».

У гэтых умовах выдавецтва БПЦ, практычна створанае з нуля Грозавым, ператварылася ва ўсюдыісную аўтарытэтную асветніцкую арганізацыю, перад якой былі адкрыты ўсе дзверы ў краіне, кажа Філіповіч:

«Маштаб выдавецтва быў такім, што царкоўная выдавецкая рада ў Маскве даверыла яму (і асабіста Грозаву) ролю галоўнага распаўсюджвальніка духоўнай літаратуры на прасторы ўсёй РПЦ».

Вакол мерапрыемстваў выдавецтва пастаянна гучалі імёны вышэйшых беларускіх чыноўнікаў, навукоўцаў, грамадскіх дзеячаў.

Аднак затым, як лічыць праваслаўны публіцыст, «сталі нарастаць трывожныя і змрочныя з'явы».

Як чынавенства, так і БПЦ пачалі запаўняцца кар'ерыстамі і бізнэсменамі:

«Гэта, разам з вестэрнізацыяй культуры, пацягнула за сабой імкненне палітычных і інтэлектуальных элітаў да развароту на Захад, укаранення ліберальна-рынкавай сістэмы і ідэалогіі з наборам заходніх «каштоўнасцей», адмовы ад адзінства з Расіяй».

Філіповіч упэўнены, што «ліберальная групоўка» з маладых святароў паступова падбіралася да ўлады ў Экзархаце, карыстаючыся пагаршэннем здароўя Філарэта.

«Усё часцей сталі гучаць думкі, з аднаго боку, пра будаўніцтва «суверэннай беларускай нацыі», за якой хаваецца крэсовае апалячванне, з іншага боку, пра аўтакефалію, за якой хаваецца Унія і акаталічванне беларусаў»,

— упэўнены кансерватыўны публіцыст.

У сваю чаргу Лукашэнка таксама нібыта сам стаў трапляць пад адпаведны ўплыў з дапамогай Уладзіміра Макея. Менавіта пад уплывам Макея, лічыць Філіповіч, Лукашэнка пачаў мець зносіны з Ватыканам.

Пасля адыходу на пенсію Філарэта яго месца заняў мітрапаліт Павел. Прычым Філіповіч лічыць, што Лукашэнка паставіўся да яго з недаверам — кіраўнік Беларусі хацеў мець у царкве свайго чалавека. І сам новы ўладыка не змог пабудаваць правільныя адносіны не толькі з мясцовымі епіскапамі і святарамі, але нават і з высокапастаўленымі чыноўнікамі.

Акружэнне і большую частку кіраўніцтва сінадальных міністэрстваў практычна на 100% сфармавалі ліберальныя «абнаўленцы і экуменісты», лічыць Філіповіч, і Павел з гэтым нічога не змог зрабіць:

«Самымі ж галоўнымі сатрапамі і першымі даверанымі асобамі, перад якімі вымушаныя былі кланяцца нават архірэі, аказаліся дзве ўладныя жанчыны — кіраўнік юрыдычнага аддзела Ждановіч і ігумення Яўгенія (Свірыдаўская), якая прыехала разам з мітрапалітам з Расіі і стала кіраўніком Сінадальнай камісіі па царкоўных узнагародах».

Кіраўнік выдавецтва Грозаў (які з'яўляецца былым агентам ГРУ) неўзабаве стаў для «ліберальна-празаходняй» групоўкі ў царкоўных вярхах ворагам, а асабліва для той яе часткі, якая супрацоўнічае з заходнімі фондамі, упэўнены публіцыст.

У выніку так званыя «царкоўныя камерсанты», сярод якіх былы сакратар мітрапаліта Філарэта протаіерэй Мікалай Коржыч, нібыта нацкавалі на Грозава новага мітрапаліта, кажа Філіповіч. У выніку Грозава знялі з пасады. Мітрапаліт звярнуўся да кіраўніцтва адразу ўсіх сілавых органаў з заявай на Грозава, у абыход царкоўнага суда.

Затым, як лічыць Філіпаў, мітрапаліт зразумеў, куды ідзе справа, альбо выявіў унутраную змову «лібералаў-заходнікаў»:

«Ён прызнаў сваю памылку спачатку асабіста перад Грозавым, наведаўшы яго ў турме. Звольніў усю юрыдычную і эканамічную службу Экзархата на чале з самой Ждановіч. Затым уладыка прызнаў сваю памылку і публічна — у судзе, дзе ён па ўласнай волі пажадаў даць сведчанні».

Высветлілася, што Павел некалькі разоў звяртаўся асабіста да Лукашэнкі з хадайніцтвам, каб зняць абвінавачванні і вызваліць Грозава, але атрымліваў адмовы.

Як лічыць праваслаўны публіцыст, «ліберальна-заходнія» сілы зрабілі мітрапаліта галоўным вінаватым у гэтай сітуацыі. Ён нібыта стаў зручным аб'ектам для інфармацыйнай кампаніі не супраць сябе, а супраць БПЦ:

«Стратэгічнай мэтай такой кампаніі з'яўляецца спроба падаўлення ўплыву праваслаўнай царквы на палітычнае і ідэалагічнае жыццё беларускай дзяржавы і народа».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?