Вядомая пад псеўданімам Стормі Дэніэлс порназорка Стэфані Кліфард у мемуарах, якія з'явяцца ў продажы ў канцы кастрычніка, апісвае непрыстойныя і адкрытыя падрабязнасці пра сэксуальныя адносіны з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, і разважае, ці падыходзіць ён для таго, каб займаць пасаду прэзідэнта, паведамляе The Guardian, якая атрымала копію кнігі Кліфард «Поўнае выкрыццё».
Стормі Дэніэлс. Фота: інстаграм.
У кнізе Дэніэлс апісвае боязь, якую яна адчувала, калі Трамп пачаў набліжацца да перамогі на выбарах прэзідэнта ў 2016 годзе.
Акрамя таго, мемуары змяшчаюць падрабязны аповед пра яе сустрэчы з Трампам на турніры па гольфе Саўт-Лэйк-Таха (штат Каліфорнія) у 2006 годзе, а таксама больш прыватныя адносіны. Паводле Кліфард, ахоўнік Трампа запрасіў яе на вячэру, і такім чынам яна трапіла ў яго пентхаус.
У мемуарах вядомая порназорка распавядае пра памер геніталій Трампа і апісвае агіду, якую яна адчувала ад самой сябе. Кліфард расказвае, што палавы член Трампа па памеры «меншы за сярэдні», але і «не пачварна маленькі».
Дэніэлс сцвярджае, што на працягу наступнага года працягвала адказваць на шматлікія тэлефанаванні Трампа ў надзеі, што ён выканае сваё абяцанне і возьме яе на рэаліці-шоу «Вучань» (The Apprentice).
Яна таксама распавяла гісторыю, якая адбылася ў 2007 годзе. Яны з Трампам знаходзіліся ў гасцінічным нумары і глядзелі ток-шоу, калі патэлефанавала Хілары Клінтан. Падчас размовы Клінтан і Трамп неаднаразова згадвалі аб іх «агульным плане».
У кнізе Дэніэлс таксама ўзгадвае, што пры сустрэчы з ёй Трамп не выглядаў раздражнёным, схільным да выбухаў гневу, якім ён можа здавацца ў час яго прэзідэнцтва.