Аглядальнік «СБ. Беларусь сегодня» Максім Осіпаў адзначыўся ў фэйсбуку чарговай адыёзнай заявай.

Чытайце таксама: Палітычны аглядальнік «Советской Белоруссіі»: «Польшча — краіна-вырадак. Горшая хіба што Украіна» 

Максім Осіпаў, фота sb.by

Максім Осіпаў, фота sb.by

Адбывалася ўсё ў каментарах да допіса журналіста Васіля Малашэнкава. 

Той звярнуў увагу, што новыя правілы перавозак дыскрымінуюць людзей з дзіцячымі каляскамі. Калі у пасажыра няма квітка, ён мусіць заходзіць у пярэднія дзверы, а ў іх з каляскай не пройдзеш.

Грамада абмяркоўвала выйсце з гэтай сітуацыі, як у каментах узнік Осіпаў са сваім эксзістэнцыяльным бачаннем прадмета дыскусіі.

«Мне вось цікава, хто з гэтымі каляскамі ўвогуле прэцца ў транспарт, калі ў маладых бацькоў звычайна па 2-3 машыны? Заўсёды можна ўзяць таксі і не псаваць нервы ні кіроўцам грамадскага транспарту, ні пасажырам. А калі няма сродкаў ні на ўласныя аўто, ні на таксі, то ці маюць яны ўвогуле маральнае права заводзіць дзяцей і ўскладняць, тым самым, жыццё грамадству? Яжмаці і гд.?», — напісаў Осіпаў і адразу перамяніў прыярытэты абмеркавання інтэрнаўтаў, якія з праблемы ўваходу ў першыя дзверы пераключыліся ўжо на ягоную асобу. 

Апроч іншага, Осіпаву заўважылі, што ў яго няправільнае разуменне прынцыпаў самога інстытуту грамадскага транспарта. 

«Наша Ніва» спрабуе звязацца з Максімам Осіпавым, каб даць яму магчымасць удакладніць сваю пазіцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?