Каталонцы выйшлі сёння на вуліцы Барселоны, каб адзначыць Нацыянальны дзень рэгіёну — Дыяду, і выказаць падтрымку незалежнасці ад Іспаніі.

Дакладная колькасць удзельнікаў акцыі пакуль невядомая, але каталонская паліцыя заявіла пра 1 мільён удзельнікаў.

Дэманстрацыя праходзіць амаль праз год пасля правядзення рэферэндуму, які прывёў да абвяшчэння дэкларацыі аб незалежнасці.

Кіраўнік урада Каталоніі Кім Тора заявіў, што адновіць кампанію па аддзяленні рэгіёну ад Іспаніі, адмовіўшыся ад прапановы цэнтральнага ўрада ў Мадрыдзе правесці рэферэндум аб большай аўтаноміі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна