Вядучы ток-шоу «Месца сустрэчы» на НТВ Андрэй Норкін выдаліў са студыі ўкраінскага эксперта, які яго перапыніў, а затым груба паскардзіўся на тое, што не можа яго збіць.

«Вы можаце памаўчаць? У вас нетрыманне, ці што?» — звярнуўся вядучы да госця студыі. Калі за яго заступіліся іншыя ўдзельнікі дыскусіі, адзначыўшы, што ўкраінец мае права выказацца, Норкін адказаў, што той такога права не мае і папрасіў выключыць госцю мікрафон. Калі эксперт працягнуў гаварыць, Норкін папрасіў яго пакінуць студыю.

Украінскі госць, калі сыходзіў, заявіў, што «праўда пераможа» і «Расія схамянецца». «Клоўн», — сказаў Норкін яму ўслед. Вядучы абураўся, што не можа «даць яму ***» [моцна пабіць] толькі з-за таго, што госць старэйшы за яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0